↑

Колькі грошай Леанід Зайдэс хоча ад «Новага часу» за маральную шкоду

Салiдарнасць 2018-12-07 02:35:00

Саўладальнік «Поедем поедим» Леанід Зайдэс, які падаў у суд на выданне, хоча атрымаць ад газеты «Новы час» 5 тысяч рублёў, а ад журналіста Дзяніса Івашына – 3 тысячы.

Пра гэта журналіст паведаміў у Фэйсбуку.

– Нібыта мы ўчынілі яму, пакідаю ў арыгінале: «нравственные страдания, выразившиеся в сильных душевных переживаниях по поводу возможности подрыва его репутации в обществе и деловой среде, дискредитации в глазах существующих и потенциальных контрагентов, клиентов, партнеров по бизнесу». Ня менш, ня больш, – паведаміў Дзяніс Івашын.

Гэта будзе другi суд выдання, звязаны с дзейнасцю рэстарану. Першы працэс «Новы час» выйграў

Похожие новости


Последние новости недели