↑

Заняткі працягваюцца. Кіраўск

МЧС 2019-01-14 17:50:59

У кабінеце асноў бяспекі жыццядзейнасці праведзены чарговыя заняткі з навучэнцамі ДУА «Баравіцкая сярэдняя школа».
Работнікі РАНС, а таксама прадстаўнікі раённай энергаінспекцыі, медыцынскай службы і газазабеспячэння правялі з навучэнцамі заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Выратавальнікі закранулі пытанні бяспечных паводзін дома, нагадалі аб небяспецы на вадаёмах, а самым цікавым апынулася пытанне аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы. Бо менавіта там ў зімовы перыяд дзеці знаходзяць шэраг цікавых захапленняў.
Хлопцы і дзяўчаты актыўна адказвалі на пытанні выратавальнікаў, разважалі, удзельнічалі ў віктарынах, а па выніках атрымалі жыццёва важную інфармацыю па выкананні асноў бяспекі.
У завяршэнні сустрэчы Аляксандр Жураўскі ўручыў дзецям наглядна-выяўленчую прадукцыю і пажадаў бяспечна праводзіць свой вольны час.

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости


Последние новости недели