↑

Прафілактыка ў дзіцячым садзе. Дрыбін

МЧС 2019-01-14 12:55:32

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дрыбінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іваністаў Аляксандр адправіўся ў госці да маленькіх выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа.
Разам з выратавальнікам дзеці даведваліся пра небяспекі зімовых вадаёмаў, моцных маразоў і некантралюемага агню, вучыліся правільна дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях і правільна паведамляць пра іх у экстраныя службы.
У завяршэнні сустрэчы інспектар настаўляў дзяцей заўсёды слухацца старэйшых і выконваць правілы бяспекі.


Інспектар ГПіУГ
Дрыбінского РАНС
Іваністаў Аляксандр

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости


Последние новости недели