↑

Падвялі вынікі работы. Крычаў

МЧС 2019-01-14 16:28:06

У Крычаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях падведзены вынікі работы за 2018 год. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Дворкін.
Згодна запланаванай праграме перад прысутнымі выступіў начальнік аддзела Аляксандр Пятроў, які адзначыў не толькі станоўчыя моманты, але і закрануў праблемныя пытанні, якія патрабуюць дапрацоўкі і карэктыроўкі ў дзейнасці аддзела.
Пасля абмеркавання дакладу да прысутных звярнуўся Дзмітрый Міхайлавіч Дворкін. Ён даў аб'ектыўную ацэнку дзейнасці аддзела, звярнуў увагу на шэраг першачарговых пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння і асаблівай увагі, а таксама заслухаў некаторых службовых асоб і адказаў на пытанні работнікаў аддзела.
У заключэнні Дзмітрый Міхайлавіч узнагародзіў каштоўным падарункам старшага прапаршчыка ўнутранай службы Шылава Паўла. Напярэдадні прафесійнага свята павіншаваў работнікаў аддзела з Днём выратавальніка і пажадаў далейшых поспехаў у працы.


Ст. інспектар ГПіЎГ Крычаўскага РАНС
Раман Усціненка

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости


Последние новости недели