↑

Бацькоўскі сход. Бялынічы

МЧС 2019-01-14 16:22:24

У ДУА "Машчаніцкая сярэдняя школа Бялыніцкага раёна" адбыўся бацькоўскі сход. Перад бацькамі выступілі прадстаўнікі МНС, ДАІ і інспектар ІСН.
У сваім звароце да бацькоў намеснік начальніка Бялыніцкага РАНС Цеплякоў Аляксандр не толькі распавеў аб пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях мінулага года, але і акрэсліў спектр найбольш распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў у зімовы перыяд. Не пакінуў без увагі тэму неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Таксама Аляксандр Віктаравіч перасцярог прысутных аб небяспецы выхаду на лёд, пагрозе абмаражэнняў.

Інспектар ГПіУГ Бялыніцкага РАНС
Любівая Кацярына

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости


Последние новости недели