↑

Прафілактычная работа працягваецца

МЧС 2018-12-07 08:37:56

У чарговы раз данесці да людзей прапісныя ісціны бяспекі прыехаў на нараду да работнікаў Бярэзінскага райвыканкама начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Пажары і іх прычыны, бяспека дзяцей, бяспечнае выкарыстанне печаў і электрапрыбораў – з грунтоўнага аб’ему прафілактычнага матэрыялу кожны з прысутных, несумненна, атрымаў добры ўрок на будучае і даведаўся штосьці новае. Нават нагадаць элементарнае – тэлефон службы ратавання – не стала лішнім. Пры ўдзеле Мікалая Віктаравіча прайшоў і сельскі сход у аграгарадку Пагост. Тут абмяркоўвалася не толькі сітуацыя з пажарамі на тэрыторыі Пагосцкага сельсавета, але і пытанні эфектыўнай работы назіральнай камісіі сельвыканкама. Прысутныя задавалі многа пытанняў. Яны датычыліся працадзейнасці пажарных апавяшчальнікаў і сродкаў вываду сігнала аб задымленні на фасад дома, бяспечных умоў эксплуатацыі электраабсталявання. Работа з людзьмі будзе працягвацца.

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости


Последние новости недели