↑

Бярэзінскаму клубу “Сірэна” – 22 гады! Як прайшоў дзень нараджэння

МЧС 2018-11-08 16:55:04

22 гады ў памяшканні Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях штодня чуюцца дзіцячыя галасы. Амаль штодня юнакі і дзяўчаты займаюцца пажарным спортам на тэрыторыі цэнтральнай часці выратавальнікаў. І усе гэтыя гады з вялізнай цікавасцю і захапленнем у вачах юныя ратавальнікі глядзяць, як іх дарослыя калегі выязджаюць на пажары. Калі вы не здагадаліся, то размова ідзе пра работу клуба юных выратавальнікаў-пажарных “Сірэна”. Створаны на базе Центра дзіцячай творчасці, месцам для заняткаў клуб абраў пажарную часць Беразіно. А 4 лістапада ён адзначыў сваё 22-годдзе!

Для правядзення свята свае дзверы расчыніў раённы адукацыйны цэнтр бяспекі. Тут сабраліся актывісты клуба і іх малодшыя сябры – пяцікласнікі, што наведваюць клуб нядаўна. Менавіта яны і сталі галоўнымі “персанажамі” свята: дзяцей урачыста прынялі ў члены Беларускай маладзежнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, уручылі іх першы дарослы дакумент – пасведчанне аб членстве ў арганізацыі. Былы актывіст клуба, а зараз прафесійны ратавальнік Мікіта Халюкоў сказаў многа цеплых слоў пра нязменнага кіраўніка “Сірэны” – Ірыну Рыгораўну Осіпаву. Дзякуючы яе энергічнасці, творчаму запалу і неабыякавасці клуб існуе столькі гадоў і штогод папаўняецца новымі ўдзельнікамі. Дарэчы, “Сірэну” выдатна ведаюць і за межамі нашага раёна: дзеці добра сябе паказваюць штогод на спартыўных спаборніцтвах, у творчых конкурсах, што праводзіць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Актывісты клуба віталі ўсіх вяселай песняй, а адзін з юных удзельнікаў свята Ілля Данэйка спеў пра нялегкую прафесію ратавальніка.

Не абышлося свята і без жартаўлівых конкурсаў, салодкіх падарункаў і навучальнай праграмы. Дзецям нагадалі, як трэба тэлефанаваць у службу ратавання, чым можна патушыць агонь і як правільна аказваць першую медыцынскую дапамогу чалавеку – непрамы масаж сэрца і штучнае дыханне. А ўвогуле, глядзіце нашу фота-справаздачу пра дзень нараджэння “Сірэны”!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости