↑

Шчучынскія выратавальнікі ліквідавалі пажар гаража. Гаспадар атрымаў апёк рукі.

МЧС 2019-01-14 16:06:28

Са слоў 32-гадовага гаспадара, ноччу ў двары ён адчуў пах бензіну і зазірнуў у гараж. Калі ўключыў святло, у раёне бензабака аўтамабіля Аўдзі-80 1990 г.в. з'явілася полымя. Хутчэй за ўсё, з бака выцякаў бензін, які і загарэўся ад іскры свяцільні-пераноскі. Мужчына пачаў збіваць агонь і атрымаў апёк рукі (2% цела). Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Пажарам закураны сцены, пашкоджана перакрыцце, і часткова аўтамабіль. Пацярпелы знаходзіцца ў раённай бальніцы.

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости


Последние новости недели