↑

Аб пажарнай бяспецы. Глускі раён

МЧС 2019-01-14 17:03:30

Глускія выратавальнікі наведалі аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і раённы вузел электрычных сетак і правялі прафілактычныя гутаркі з працоўнымі калектывамі.
Работнікі МНС давялі да прысутных аператыўную абстаноўку, якая склалася з надзвычайнымі сітуацыямі, агучылі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей, нагадалі патрабаванні па забеспячэнні бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце і на працоўных месцах і асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў зімовы перыяд.
Таксама выратавальнікі расказалі аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач» і прадэманстравалі яго работнікам.
На заканчэнні сустрэчы работнікі МНС кваліфікавана адказалі прысутным на пытанні, якія іх цікавяць.

Інспектар ГПіУГ Глускага РАНС
Бярозкін Станіслаў

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости


Последние новости недели