↑

Вызначылі пераможцаў, узнагародзілі лепшых

МЧС 2019-01-14 12:04:01

Выхавальнікі падышлі да справы з выдумкай, фантазіяй. Галоўнымі крытэрамі для ўдзельнікаў былі нетрадыцыйныя метады ў фарміраванні ў дзяцей АБЖ, інавацыйны падыход у навучанні, выкарыстанне дыдактычных гульняў, наглядных дапаможнікаў і іншых матэрыялаў, прафесійны падыход педагога, якаснае і эстэтычнае афармленне.

Начальнік Маларыцкага РАНС Мікалай Дубач падзякаваў кіраўнікам дашкольных устаноў за актыўны ўдзел, значны ўклад у выхаванне і навучанне асновам бяспекі падрастаючага пакалення, а таксама заклікаў не спыняцца на дасягнутым і працягваць на такім жа высокім узроўні выхаваўчую працу.

У раённым фестывалі "Бяспечнае дзяцінства" па найбольшай суме балаў лепшымі быў прызнаны ДУА "Яслі-сад №2 г. Маларыта", які і прадставіць Маларыцкі раён на абласным этапе.

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости


Последние новости недели