↑

Папярэдзіць пажары

МЧС 2019-01-14 18:46:36

У ходзе вывучэння супрацьпажарнага стану жылля прадстаўнікі раённай службы выратавання ацанілі, перш за ўсё, стварэнне бяспечных умоў для жыцця малалетніх дзяцей. Увага ратавальнікаў была накіравана на спраўнасць ацяпляльных прыбораў і бяспеку іх эксплуатацыі, спраўнасць электраабсталявання дамоў і кватэр, а таксама спраўнасць электрапрыбораў.

З бацькамі і іншымі дарослымі, якія пражываюць у сем'ях, былі праведзены дадатковыя прафілактычныя гутаркі-інструктажы. Пагутарылі з дзецьмі аб небяспецы гульні з агнём.

Усе наведаныя сем'і атрымалі ад прадстаўнікоў раённай службы выратавання тэматычныя буклеты для дзяцей і дарослых.

Иллюстрация: МЧС

Похожие новости